РУ БЕ EN

Лінгвістычная пяціхвілінка "Асаблівасці беларускай мовы"

22.02.2024

Сёння, 22 лютага, вучань 10 "А" класа Сянкевіч Эрвін правёў у 5-х класах лінгвістычную пяціхвілінку "Асаблівасці беларускай мовы". Пяцікласнікі з задавальненнем слухалі пра Ў, "дзеканне", "цеканне", "аканне", "яканне"... А словы Пімена Панчанкі: "І ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае "дзе", і густое "чаго", - сталі больш зразумелы школьнікамі.

Фотогалерея: