РУ БЕ EN

Сустрэча з пісьменнікам – гэта неардынарная падзея, якая абавязкова застанецца ў памяці кожнага

19.02.2024

Сёння, 19.02.2024, прайшла сустрэча ў літаратурнай гасцёўні для вучняў 7-х класаў з гродзенскай паэтэсай, празаікам і публіцыстам, ганаровым членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшынёй Гродзенскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілай Антонаўна Кебіч. Яна адразу наладзіла са школьнікамі кантакт, бо добра ведае, што цікавіць сучасных школьнікаў. Людміла Антонаўна чытала вершы, жарты, загадкі, адказвала на пытанні слухачоў, таму добразычлівая атмасфера і задавальненне віталі ў час сустрэчы ў літаратурнай гасцёўні.

Фотогалерея: