РУ БЕ EN

Сустрэча с гродзенскіми пісьменніцамі

24.02.2021

У кожнага беларуса на слыху імёны нашых класікаў: Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Танка, Васіля Быкава… Але, на жаль, не кожны ведае, што побач з намі жывуць таксама таленавітыя людзі. Вучням нашай школы пашчасціла! 19 лютага ў нашу школу завіталі да пяцікласнікаў і шасцікласнікаў гродзенскія пісьменніцы: Людміла Антонаўна Кебіч і Ганна Іосіфаўна Скаржынская-Савіцкая. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы. Вучні разам са сваімі настаўнікамі падрыхтавалі выразнае чытанне вершаў пісьменніц, паказалі сцэнкі па творах Г.І.Скаржынскай-Савіцкай. А пісьменніцы расказалі дзецям пра свае новыя кніжкі.

Фотогалерея: