РУ БЕ EN

Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая…”

23.02.2021

Сачыненне–эсэ

“Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая…”

Для мяне галоўнае пачуццё – гэта “роднасць зямлі”.

Мой родны кут, калісьці ты быў такі ж маленькі, як кропелька расы. Але з гадамі ты мацнеў, твае жоўтыя каласы напаўняліся сакавітасцю зялёных траў. Твае лясы пад спеў птушак раслі, станавіліся магутнымі дрэвы, і іх карані ўсё мацней урасталі ў цябе. Твае маленькія лужыны напаўняліся кропелькамі дажджу, і ўжо на іх месцы цяклі вялікія рэкі. І, вядома, людзі твае мацнелі разам з табой. І з маленькіх дзяцей вырасталі магутныя воіны-змагары, якім ты дапамагала мацнець: карміла, паіла, шкадавала. І за тваю шчырую дапамогу людзі стараліся ахоўваць цябе.

І з цягам часу, калі людзі дапамагалі табе, і ты дапамагала ім, усё расквітнела…

Мой край, мая Радзіма расла, мацнела. І цяпер праз маленькія кропелькі дажджу, з якіх амаль ты пачыналася, я бачу тваю, маю гісторыю! Я бачу сваю гісторыю!

                           Аляхновіч Юлія (вучаніца 6 “Л” класа СШ №40 г. Гродна)