РУ БЕ EN

РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС «ПА СТАРОНКАХ ДЗЁННІКА ВАНДРОЎНІКА»

03.01.2023

У снежні 2022 года падведзены вынікі конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» ‑ «Славутыя роды краю майго» і «Па старонках Дзённіка вандроўніка».

РЭСПУБЛІКАНСКІ КОНКУРС «ПА СТАРОНКАХ ДЗЁННІКА ВАНДРОЎНІКА» праводзіўся з мэтай актыўнага далучэння  навучэнцаў да турысцка-экскурсійнай дзейнасці.

Навучэнцы індывідуальна (у суправаджэнні законных прадстаўнікоў) або ў складзе экскурсійных груп удзельнічалі ў экскурсіях/паходах, запаўнялі Дзённікі вандроўніка, у якім фіксавалі наведаныя аб’екты гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны нашай краіны.

У намінацыі «З алоўкам у вандроўку» дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана

Макароўская Дзіяна, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 40 г. імя В.І.Крамко г. Гродна»

(кіраўнікі: Кеса Вольга Аляксандраўна, Кавалёва Таццяна Уладзіміраўна, Грэгуш Аксана Уладзіміраўна, Цагельнік Кацярына Ігараўна).